Шафа абаненцкая антывандальная 4-х секцыйная
Памеры | 998x360x76,5 мм |
Маса | 7,2кг |
Шафа абаненцкая антывандальная 4-хсекцыйная ПЮРК.301442.007 (далей – шафа) служыць паштовай скрыняй на групу з чатырох абанентаў і ўсталёўваецца на сцяне прызначанага для іх усталёўкі памяшкання – як правіла, калідора (тамбура) на першым паверсе пад'ездаў шматкватэрных жылых дамоў. Неабходная для ўстаноўкі колькасць шаф вызначаецца колькасцю кватэр на пад'езд дома, дзеленым на 4.
Шафа складаецца з корпуса з чатырма абаненцкімі секцыямі, кожная з якіх зачыняецца сваёй дзверцай, а зверху доступ да абаненцкіх секцый зачыняецца дзверцамі для паштальёна. Усе дзверцы забяспечаныя сваімі індывідуальнымі замкамі, зачыняюцца на ключ. Верхняя дзверца (дзверцы для паштальёна) засцерагае абаненцкія секцыі ад закіду ў іх непажаданай карэспандэнцыі і рэкламы. Корпус і дзверцы шафы выкананы з сталі таўшчынёй 0,8 мм і пакрытыя парашковай фарбай. Колер пакрыцця вызначаецца заказчыкам (базавы колер пакрыцця - светла-шэры).
На задняй сценцы шафы маюцца 4 ўсталявальных адтуліны Ø7 мм з межцэнтравымі адлегласцямі 630×146 мм. Шафы могуць ўсталёўвацца на сцяне радамі ўшчыльную адзін да аднаго па гарызанталі і з крокам 380 мм (з зазорам 20 мм паміж шафамі) па вертыкалі.
Тэрмін службы шафы-20 гадоў.
Гарантыйны тэрмін эксплуатацыі шафы-24 месяцы з дня ўводу ў эксплуатацыю.
Для больш падрабязнай інфармацыі звяртацца па тэлефоне:
Рэалізацыя выкарыстанага абсталявання +375 (29) 796 08 95
Гарантыйная майстэрня (17) 318 66 93