Старшыня - Гулько Алена Іванаўна
Адрас: 220013 г. Мінск, вул.П.Броўкі, 18
тэлефон: 378-04-54
email: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
26.09.2019 г. адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ "ПРАМСУВЯЗЬ".
Са справаздачай аб праведзенай рабоце прафсаюзнага камітэта прадпрыемства за перыяд з 01.02.2015 г. па 26.09.2019 г. выступілі з дакладамі старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Ярмаловіч С. А. і старшыня рэвізійнай камісіі першаснай прафсаюзнай арганізацыі Палонік Е. С.
У справаздачных дакладах узнімаліся пытанні аб працы прафкама ў рамках калектыўна-дамоўнага ўрэгулявання, аховы працы і тэхніцы бяспекі, культурна-масавай і спартыўнай працы, працы з моладдзю і ветэранамі, праведзены аналіз каштарысу прафсаюзнага бюджэту за справаздачны перыяд.
У спрэчках выступілі: член Грамадскай камісіі па ахове працы інжынер-тэхнолаг Мілановіч А. В., старшыня Савета моладзі прадпрыемства Дашкевіч А. А., старшыня цэхавага камітэта цэха 3 кладаўшчыца Ціманіна С. С.
Па выніках галасавання дэлегатаў справаздачна-выбарнай канферэнцыі першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ "ПРАМСУВЯЗЬ" 26.09.2019 г. праца прафактыву за справаздачны перыяд прызнана здавальняючай.
Старшынёй першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ "ПРАМСУВЯЗЬ" на новы тэрмін абраная вядучы інжынер па якасці Ярмолавіч С. А., намеснікам старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ "ПРАМСУВЯЗЬ" майстар га і Р Кашчэй А. Е., старшынёй рэвізійнай камісіі начальніка ОК Пякарскую М. В.
На справаздачна-выбарнай канферэнцыі 26.09.2019 г. дадзена высокая ацэнка працы ўсёй прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства: старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ "ПРАМСУВЯЗЬ" Ярмаловіч С. А. узнагароджана юбілейным медалём"115 гадоу прафсаюзнаму руху Беларусі".
У працы канферэнцыі прынялі ўдзел дырэктар ААТ "ПРАМСУВЯЗЬ" Петрулевіч П. А. і намеснік дырэктара Немчык В. А.