Сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь

 

 
 
10 лютага ў Мінсувязі адбылася рабочая сустрэча Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанціна Шульгана з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Хуанам Вальдэсам Фігероа.

У ходзе праведзенай рабочай сустрэчы былі абмеркаваны перспектывы развіцця беларуска-кубінскага супрацоўніцтва ў сферы сувязі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. У ходзе канструктыўнага дыялогу была выказана ўзаемная ўпэўненасць, што развіццё міждзяржаўнага ўзаемадзеяння ў дадзенай сферы можа паслужыць дадатковым імпульсам для далейшага ўмацавання беларуска-кубінскіх гандлёва-эканамічных адносін.

Таксама ў ходзе сустрэчы адбыўся абмен запрашэннямі прыняць удзел у 18-ай канферэнцыі і міжнародным кірмашы "разам за лічбавую трансфармацыю", якая пройдзе ў перыяд з 21 па 25 сакавіка 2022 г. у г. Гаване і 28-м Міжнародным ІКТ-форуме "ТІБО-2022" , які запланаваны ў чэрвені 2022 года ў г.Мінску.

Па выніках сустрэчы быў падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве ў галіне сувязі паміж Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам сувязі Рэспублікі Куба, накіраваны на развіццё супрацоўніцтва ў галіне тэлекамунікацый, паштовай сувязі, укаранення інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у галінах і функцыянальных сферах эканомікі, уключаючы ўкараненне тэхналогіі «разумнага горада», і «электроннага ўрада».