Такія сустрэчы праходзяць штогод напярэдадні 8 сакавіка, змяняецца фармат і склад удзельніц. Сёлета ў зале і студыях прысутнічалі, тыя хто працуе ў галіне больш за 20 гадоў. У фармаце дыялогу прысутныя расказвалі аб сваёй прафесійнай дзейнасці, дзяліліся сваімі ідэямі. Кіраўнік Мінсувязі звяртаючыся да ўдзельнікаў сустрэчы падзякаваў за годны ўклад, які ўносіць кожная жанчына, якая працуе ў галіне. Дарэчы, у арганізацыях сістэмы Мінсувязі больш за 60 працэнтаў складае жаночы калектыў. Пажадаў моцнага здароўя, мірнага неба над галавой, прафесійных поспехаў, асабістага шчасця і дабрабыту.
Мерапрыемства завяршылася выдатным святочным канцэртам.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Беларускі прафесійны саюз работнікаў сувязі сумесна з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.