Упраўленне ўнутраных спраў адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска інфармуе

Па выніках 2 месяцаў 2020 года наезды на пешаходаў склалі 55,3 % ад агульнай колькасці ДТЗ, у выніку чаго паранена 50,0 % ад агульнай колькасці параненых пры ДТЗ, колькасць загінуўшых пры наездах пешаходаў складае 50,0 % ад агульнай колькасці загінуўшых пры ДТЗ. У тым ліку 74,0 % наездаў на пешаходаў учынены па віне вадзіцеляў транспартных сродкаў. 39 наездаў на пешаходаў (68,0 %) здзейснена на пазначаных пешаходных пераходах (рэгуляваных і нерэгуляваных), пры гэтым 40 чалавек параненыя, 1 – загінуў. З 23 сакавіка на тэрыторыі г. Мінска стартуе комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па ўзмацненні нагляду за дарожным рухам, выяўленні і спыненні парушэнняў правілаў дарожнага руху, якія аказваюць найбольшы ўплыў на стан дарожна-транспартнай аварыйнасці, у прыватнасці, парушэнні ПДР пешаходамі і парушэнні правілаў праезду пешаходных пераходаў. Супрацоўнікі міліцыі грамадскай бяспекі арганізуюць патруляванне ў месцах масавага збору грамадзян, прыняўшы пад увагу графікі працы прадпрыемстваў і навучальных устаноў. Пры правядзенні мерапрыемства асноўны акцэнт будзе зроблены на папярэджанне ДТЗ з удзелам пешаходаў, асаблівая ўвага будзе нададзена выяўленню і папярэджанню парушэнняў ПДР пешаходамі, у тым ліку пажылымі людзьмі. Пільнасць і асцярожнасць-верныя спадарожнікі пешаходаў, бо пра сваю бяспеку лепш паклапаціцца самім, а не спадзявацца на Незнаёмага кіроўцы. Паважаныя грамадзяне! Не заставайцеся абыякавымі, калі дзеці або пажылыя людзі на вашых вачах няправільна ацанілі абстаноўку і сабраліся пераходзіць дарогу ў небяспечнай сітуацыі. Дапамажыце ім бяспечна перасекчы праезную частку!