Цырымоніі ўскладання кветак да мемарыяльнага знака «Воінам – сувязістам»

Сёння, 07.05.2020 года ў двары Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі да мемарыяльнага знака "Воінам-сувязістам» прайшло ўскладанне кветак. У цырымоніі ўскладання прынялі ўдзел Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шульган К. К., старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі Гаўрылава Н. С., кіраўнікі прадпрыемстваў сістэмы Міністэрства сувязі. ААТ "ПРАМСУВЯЗЬ" на цырымоніі ўскладання прадстаўлялі дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства Юніцын А.Ю. і намеснік старшыні прафсаюзнага камітэта Таварыства Кашчэй А. Я.