«Сувязісты за Беларусь»

05.09 на базе аздараўленчага лагера "Крынічка" прайшло культурна-спартыўнае мерапрыемства "Сувязісты - мы разам", у якім прынялі ўдзел работнікі ААТ "ПРАМСУВЯЗЬ". Ініцыятыва і арганізацыя незвычайнага масавага выезду на прыроду належала Мінсувязі сумесна з беларускім прафсаюзам работнікаў сувязі.

Урачыстае адкрыццё мерапрыемства пачалося з прывітання і добрых пажаданняў добрага адпачынку ад першага намесніка міністра Паўла Ткача і старшыні Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі Ніны Гаўрылавай.

svyazisty4

 

Культурная праграма мерапрыемства ўключала ў сябе: фотосалон, танцавальны майстар-клас, праграма караоке, розныя інтэлектуальныя гульні і інш.

 

svyazisty

svyazisty3

svyazisty2

У сяброўскай атмасферы праходзілі спаборніцтвы аматараў гарадкоў, настольнага тэніса, фігурнага катання на ровары, дартса, асабліва весела было на пляцоўках футбола, баскетбола і іншых відаў камандных спаборніцтваў.svyazisty1

Завяршэннем мерапрыемства стаў агульны флэшмоб "Сувязісты за Беларусь"

svyazisty5