Стань удзельнікам Міжнароднага форуму ТІБО-2022!

 

 

Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ТІБО-2022 адбудзецца з 6 па 10 чэрвеня ў Мінск-Арэне.

Форум ТІБО-унікальная пляцоўка для абмену перадавым вопытам у сферы інфармацыйных тэхналогій, аналізу лепшых сусветных практык лічбавай трансфармацыі і абмеркавання перспектыў эфектыўнага выкарыстання найноўшых тэхналагічных трэндаў у традыцыйных галінах эканомікі.

На выставе ТІБО сваю прадукцыю і паслугі прадстаўляюць вядомыя вытворцы тэлекамунікацыйнага абсталявання, апаратных сродкаў і праграмнага забеспячэння, аператары мабільнай і фіксаванай сувязі, распрацоўшчыкі і пастаўшчыкі высокатэхналагічных прадуктаў, сістэм бяспекі, інтэлектуальных рашэнняў і сэрвісаў для масавага і карпаратыўнага сегмента, навуковыя і адукацыйныя ўстановы.

Дзелавая праграма форуму ТІБО ўключае больш за 30 тэматычных мерапрыемстваў, сярод якіх Еўразійскі лічбавы форум, Беларускі ІКТ саміт, форум «Лічбавая эканоміка», конкурсы Інтэрнэт-прэмія ТІБО, Belarus ICT Startup Award, АГРА 4.0 і інш.

Даведацца больш аб магчымых варыянтах ўдзелу ў Форуме ТІБО:

+375 17 3060606
Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
https://tibo.by/