З 31 студзеня ў Мінску стартуюць прафілактычныя мерапрыемствы пад назвай «Таксі»

 

 

У мэтах зніжэння аварыйнасці на дарогах і спынення грубых парушэнняў правілаў дарожнага руху сталічная Дзяржаўтаінспекцыя пракантралюе выкананне патрабаванняў дзеючага заканадаўства кіроўцамі, якія выкарыстоўваюць сродкі электрасувязі і глабальную кампутарную сетку Інтэрнэт (Bolt, Яндэкс.Таксі і Uber). Інспектары правядуць рэйды з выкарыстаннем галоснага, негалоснага і змешанага кантролю, у тым ліку з прадстаўнікамі іншых кантралюючых органаў.

Прафілактычныя мерапрыемствы будуць доўжыцца да 4 лютага.

Дарэчы, за 12 месяцаў 2021 года выяўлена звыш 9 тыс. парушэнняў ПДР з боку кіроўцаў сэрвісаў Bolt, Яндэкс.Таксі і Uber, у тым ліку 26 фактаў кіравання транспартнымі сродкамі ў стане ап'янення і 105-не маючы права кіравання транспартнымі сродкамі. Па віне вадзіцеляў дадзенай катэгорыі адбылося 24 ДТЗ, у выніку якіх 25 чалавек атрымалі траўмы і 1 загінуў.

Дзяржаўтаінспекцыя Савецкага раёна г. Мінска