На час акцыі запланаваны мерапрыемствы, накіраваныя на тлумачэнне правілаў бяспечнага ўдзелу ў дарожным руху вадзіцеляў матацыклаў і мапедаў, фарміраванне ўзаемна паважных адносін з іншымі ўдзельнікамі дарожнага руху. Арганізавана прафілактычная работа па павышэнні дысцыплінаванасці і культуры кіравання ўладальнікаў мотатранспарту.
Прадугледжана правядзенне рэйдавых мерапрыемстваў з выкарыстаннем галоснага, сакрэтнага і змешанага кантролю за дарожным рухам, у тым ліку з прыцягненнем мотапатрул.
Супрацоўнікі ДАІ праводзяць прафілактычную адпрацоўку дарог для папярэджання і спынення парушэнняў. Экіпажы арыентаваны на выяўленне вадзіцеляў, якія не маюць права кіравання адпаведнай катэгорыі, выключэнне з ўдзелу ў дарожным руху мотатранспарту з канструктыўнымі зменамі і не зарэгістраванага ва ўстаноўленым парадку.
Па-ранейшаму асноўнымі прычынамі ДТЗ з'яўляюцца слабая вадзіцельская дысцыпліна, кіраванне ў нецвярозым выглядзе, з перавышэннем хуткаснага рэжыму, без моташлема, гэтак жа асобамі якія не маюць права на кіраванне мотатэхнікай.
Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў мотатранспарту да падвышанай канцэнтрацыі на дарозе! Будзьце ўважлівыя і ўзаемаветлівыя!
Дзяржаўтаінспекцыя Савецкага раёна г. Мінска