З 1 красавіка беларускім абанентам у Расіі не прыйдзецца плаціць за ўваходныя званкі з Беларусі

 

 
 
 
З 1 красавіка 2022 года абаненты беларускіх аператараў сотавай рухомай электрасувязі не будуць плаціць за ўваходныя званкі з Беларусі пры знаходжанні ў роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.

Гэта стала важным вынікам працы, праведзенай Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з беларускімі аператарамі электрасувязі ва ўзаемадзеянні з расійскім бокам па рэалізацыі саюзнай праграмы па фарміраванні адзіных прынцыпаў функцыянавання адзінага рынку сувязі і інфарматызацыі ў мэтах рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ад 8 снежня 1999 года, адным з мерапрыемстваў якой стала выкананне дарожнай карты па пытанні аб адмене роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.

Пры гэтым неабходна адзначыць, што да цяперашняга часу ўжо быў зроблены шэраг важных крокаў для вырашэння задачы па адмене платы за ўваходныя званкі ў роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.

Так, з 1 лістапада 2020 года беларускімі і расійскімі аператарамі сотавай рухомай электрасувязі было ажыццёўлена значнае ўзаемнае зніжэнне дзеючых да гэтага роўмінгавых тарыфаў.

Беларускімі аператарамі сотавай рухомай электрасувязі абаненцкія тарыфы на паслугі роўмінгу ў Саюзнай дзяржаве былі зніжаны ад 70 да 80 працэнтаў, у параўнанні з дзеючымі да 1 лістапада 2020 года, у выніку чаго роўмінгавыя тарыфы паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй сталі блізкімі да ўнутрыстранавых.

У верасні 2021 года была паспяхова завершана доследная эксплуатацыя працы ў новых умовах выдзеленых каналаў для перадачы роўмінгавага трафіку на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, па выніках якой аператары электрасувязі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі перайшлі на пастаяннае ўзаемадзеянне ва ўмовах зніжаных ставак міжнароднага інтэрканекта на роўмінгавы трафік, зніжаных міжаператарскіх роўмінгавых ставак і камфортных абаненцкіх роўмінгавых тарыфаў.

Такім чынам, былі ўсталяваныя камфортныя тарыфы для грамадзян Беларусі і Расіі пры іх знаходжанні ў роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.

Адмена платы з 1 красавіка 2022 года за ўваходныя званкі ў роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы стане новым вынікам сумеснай працы ў гэтым напрамку, што будзе спрыяць як далейшаму развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі, так і павышэнню мабільнасці і дзелавой актыўнасці грамадзян Саюзнай дзяржавы.

Мяркуем сімвалічным, што дадзенае важнае мерапрыемства па адмене платы за ўваходныя званкі ў роўмінгу ў Саюзнай дзяржаве адбываецца напярэдадні надыходзячага свята-Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, што адзначыць дасягненне новага этапу ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і паглыбленага інтэграцыйнага ўзаемадзеяння на міжведамасным узроўні.