У выніку выканання мерапрыемстваў па будаўніцтве і мадэрнізацыі сетак электрасувязі былі дасягнуты наступныя вынікі.
Колькасць абанентаў стацыянарнага шырокапалоснага доступу ў сетку Інтэрнэт склала 3,227 млн.
Павялічылася на 10,2 тыс.і склала 2,343 млн. колькасць абанентаў IP-тэлебачання.
Больш за 3,731 млн. абанентаў падлучаныя да мультысэрвіснай IMS-платформы, што на 116 тыс. больш, чым на 1 студзеня 2021 года.
Колькасць абанентаў, падлучаных па тэхналогіі GPON, таксама павялічылася на 99,4 тыс. і склала 2,838 млн.
Шырыня знешняга канала для доступу ў сетку Інтэрнэт па стане на 1 студзеня 2021 г. склала 2240 Гбіт/с.
Колькасць абанентаў сотавай рухомай электрасувязі вырасла з пачатку года на 56 тыс. і па выніках 2021 года складае 11,76 млн.
Паслугамі сотавай рухомай электрасувязі другога пакалення (2G) можна скарыстацца на 99,3% тэрыторыі Рэспублікі, а трэцяга пакалення – 3G) - на 98,4%. Ахоп насельніцтва і тэрыторыі Рэспублікі паслугамі сотавай рухомай электрасувязі па тэхналогіі LTE за апошні год значна павялічыўся і на канец 2021 года склаў 97,4% і 76,7% адпаведна.