ААТ «ПРАМСУВЯЗЬ» прыняла удзел у выставе «ТІБО - 2022»

 

Сёння ў Мінску пачала сваю працу 28-я Міжнародная спецыялізаваная выстава "ТІБО-2022".

У цырымоніі ўрачыстага адкрыцця прынялі ўдзел:

Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Вольфавіч, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў, начальнік аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Андрэй Паўлючэнка, старшыня Арганізацыйнага камітэта форуму, міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган, Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў, Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Уладзімір Кухараў, Член Калегіі (міністр) па ўнутраных рынках, інфарматызацыі, ІКТ Еўразійскай эканамічнай камісіі Варос Сіманян, генеральны дырэктар Выканаўчага камітэта рэгіянальнага Садружнасці ў галіне сувязі Нурудзін Мухітдзінаў, міністр лічбавага развіцця і сувязі Алтайскага краю Яўген Зрумаў, міністр лічбавага развіцця, інфармацыйнай палітыкі і масавых камунікацый Чувашскай Рэспублікі Крысціна Майніна.

ААТ "Прамсувязь" таксама прыняла ўдзел у выставе, прадставіўшы на фірменным стэндзе сваю прадукцыю.