25 лютага 2022 года Дзяржаўтаінспекцыя правядзе адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад назвай " Не застанься абыякавым!».
Усе мерапрыемствы, якія праводзяцца супрацоўнікамі ДАІ ў гэты дзень, будуць накіраваныя на прафілактыку здарэнняў, удзельнікі якіх пакідаюць месца ДТЗ.
Як паказвае статыстыка, толькі летась у Мінску здзейснена каля сямі тысяч аварый, вінаватыя ў якіх па тых ці іншых прычынах спадзяваліся застацца беспакаранымі і з'ехалі з месца ДТЗ. Некаторыя гэта зрабілі па сваёй жа няўважлівасці, не заўважыўшы, што дзесьці "драпнулі" чужы аўтамабіль, іншыя ж, наадварот, усведамляючы свае супрацьпраўныя дзеянні, спрабуюць схавацца. Апошнія звяртаюцца да розных выкрутаў, каб пазбегнуць адказнасці: рамантуюць пашкоджаныя ў выніку дарожнай аварыі аўтамабілі, спрабуюць іх схаваць. Аднак у большасці выпадкаў гэта іх не ратуе.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае! Пры здзяйсненні ДТЗ кіроўца абавязаны:
- Неадкладна спыніцца і не прымаць мер па змяненні становішча транспартных сродкаў.
- Уключыць аварыйную светлавую сігналізацыю і выставіць знак аварыйнага прыпынку.
- Заставацца на месцы ДТЗ па магчымасці па-за праезнай часткай дарогі.
- Прыняць меры па аказанні неабходнай дапамогі пацярпелым( пацярпеламу), калі такія маюцца.
- Выклікаць хуткую дапамогу і ДАІ.
Удзельнікам дарожна-транспартнага здарэння забараняецца:
- Пакідаць месца здарэння, перамяшчаць транспартныя сродкі і прадметы, якія маюць адносіны да здарэння, акрамя выпадкаў, указаных у п.31.3 і 31.4 ПДР.
- Ўжываць алкагольныя, слабаалкагольныя напоі, піва, наркатычныя сродкі, псіхатропныя рэчывы, іх аналагі, таксічныя або іншыя адурманьваючыя рэчывы да праходжання агляду на прадмет вызначэння стану ап'янення.
Дзяржаўтаінспекцыя Савецкага раёна г. Мінска