Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі ўнесены змяненні ў ліцэнзію ў галіне сувязі, выдадзеную РУП "Белтэлекам". З 17 студзеня 2022 года прадпрыемства атрымала права аказваць паслугі сотавай рухомай электрасувязі.
Выхад на рынак паслуг сотавай сувязі будзе садзейнічаць далейшаму паспяховаму развіццю РУП "Белтэлекам", паскорыць вырашэнне праблемы "лічбавай няроўнасці" па доступе да сучасных паслуг электрасувязі гарадскога і сельскага насельніцтва, створыць новыя магчымасці для аказання патэнцыяльным абанентам запатрабаваных «канвергентных паслуг», калі ў адным пакеце паслуг сумяшчаюцца традыцыйныя паслугі стацыянарнай сувязі (тэлефон, доступ у сетку Інтэрнэт, тэлебачанне) і сотавай рухомай электрасувязі.
Аказанне паслуг мабільнай сувязі чацвёртага пакалення Белтэлекамам будзе развівацца ў рамках заключанай дамовы з інфраструктурным аператарам сеткі LTE.