Пасля двухгадовага перапынку каманды арганізацый Савецкага раёна г. Мінска прынялі ўдзел у турыстычным злёце. Сёлета ён быў прысвечаны Году гістарычнай памяці.
Арганізатарамі турыстычнага злёту выступілі: адміністрацыя Савецкага раёна г. Мінска з удзелам Савецкай раённай арганізацыі г. Мінска РГА "Белая Русь", Савецкага раённага г. Мінска аб'яднання арганізацый прафсаюзаў, Савецкага раённага камітэта ГА "БРСМ" г. Мінска, прафсаюзных арганізацый прадпрыемстваў раёна.
Па традыцыі злёт праводзіўся тры дні на беразе ракі Іслач у Валожынскім раёне, на маляўнічай паляне. 18 каманд спаборнічалі па 6 відах: дартс, перацягванне ліны, гарадошны спорт (мястэчкі), турыстычная паласа перашкод, валейбол, конкурс капітанаў. Журы таксама ацэньвала творчы конкурс, афармленне лагераў каманд і паходную страву.
Каманда ААТ "Прамсувязь" таксама прыняла ўдзел у конкурснай праграме