ДАІ Мінска з 9 па 11 лютага правядзе дадатковыя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў.

 

ДАІ Мінска з 9 па 11 лютага правядзе дадатковыя прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў.

У гэты перыяд увесь асабісты склад сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі будзе патруляваць аварыйна-небяспечныя ўчасткі дарог, найбольш схільныя рызыцы здзяйснення наездаў на пешаходаў. Разам з інспектарамі службу будуць несці і іншыя службы міліцыі грамадскай бяспекі. Праваахоўнікі пракантралююць выкананне ПДР усімі ўдзельнікамі дарожнага руху. Асаблівую ўвагу вартавыя дарог нададуць фактах знаходжання на праезнай частцы і паблізу ад яе нецвярозых пешаходаў. Акрамя гэтага, міліцыянты правядуць інфармацыйную працу сярод насельніцтва: нагадаюць гараджанам аб правілах праезду пешаходных пераходаў, звернуць увагу на неабходнасць бяспечных паводзін на дарозе, растлумачаць правілы выкарыстання святлоадбівальных элементаў, а таксама раскажуць аб адказнасці за парушэнні ПДР.

Нагадваем: за парушэнне ПДР пешаходамі артыкулам 18.20 КаАП Рэспублікі Беларусь прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад адной да трох базавых велічынь. Калі ж пешы ўдзельнік руху ў момант учынення правапарушэння знаходзіцца ў стане ап'янення, штраф узрастае да пяці базавых велічынь.

Кіроўцам варта памятаць, што за непрадастаўленне перавагі пешаходам ім пагражае штраф у памеры ад адной да пяці базавых велічынь.

Дзяржаўтаінспекцыя Савецкага раёна г. Мінска