У рамках форуму былі арганізаваныя выставачныя мерапрыемствы, у тым ліку выстава беларускіх і кітайскіх тавараў і паслуг, на якой была прадстаўлена прадукцыя каля 200 беларускіх і кітайскіх кампаній. За тры дні выставу наведалі больш за 6000 чалавек, у тым ліку міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Канстанцінавіч Шульган.
На стэндзе ААТ "Прамсувязь" былі прадэманстраваны ўзоры прадукцыі, якая вырабляецца, а таксама праекты, рэалізаваныя ў тым ліку па кааперацыі з кітайскімі кампаніямі, тэхнічныя і вытворчыя магчымасці прадпрыемства па сумеснай вытворчасці тэлекамунікацыйнага абсталявання ў Рэспубліцы Беларусь. Намі былі праведзены мерапрыемствы па прэзентацыі і прасоўванні ініцыятыўных прапаноў, накіраваных на развіццё міжнароднага супрацоўніцтва з кампаніямі азіяцкага і Еўрапейскага рэгіёнаў.