«Прышпілі сябе і сваіх пасажыраў!»
25 сакавіка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад назвай «Прышпілі сябе і сваіх пасажыраў!»
Усе мерапрыемствы, якія праводзяцца супрацоўнікамі ДАІ ў гэты дзень, накіраваныя на прапаганду выкарыстання сродкаў пасіўнай бяспекі (рамяні, шлемы, дзіцячыя ўтрымлівальныя прылады).
Згодна з ПДР кіроўца абавязаны быць прышпіленым і не перавозіць пасажыраў з не прышпіленымі рамянямі бяспекі пры руху ў механічным транспартным сродку, абсталяваным рамянямі бяспекі, а пры руху на матацыкле, мапедзе - быць у зашпіленым моташлеме і не перавозіць пасажыраў без зашпіленага моташлема.
У адпаведнасці з п. 178 ПДР Рэспублікі Беларусь перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем:
- дзіцячых утрымлівальных прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці , - ва ўзросце да пяці гадоў;
- дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, іншых сродкаў (бустэраў, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых сядзенняў), якія дазваляюць правільна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку, - ва ўзросце ад пяці да дванаццаці гадоў.
Дапускаецца перавозіць дзяцей ва ўзросце да дванаццаці гадоў без выкарыстання названых прылад у выпадку, калі рост дзіцяці перавышае 150 сантыметраў, а таксама ў аўтамабілі-таксі.
Беражыце сябе і сваіх блізкіх!
Дзяржаўтаінспекцыя Савецкага раёна г. Мінска