Са справаздачай аб праведзенай рабоце прафсаюзнага камітэта прадпрыемства за перыяд з 26.09.2019 г. па 26.01.2022 г. выступілі з дакладамі старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Ярмаловіч С. А. і старшыня рэвізійнай камісіі першаснай прафсаюзнай арганізацыі Ільюшкіна А. м.
У справаздачных дакладах узнімаліся пытанні аб працы прафкама ў рамках калектыўна-дамоўнага ўрэгулявання, аховы працы і тэхніцы бяспекі, культурна-масавай і спартыўнай працы, працы з моладдзю і ветэранамі, праведзены аналіз каштарысу прафсаюзнага бюджэту за справаздачны перыяд.
У спрэчках выступіла старшыня грамадскай камісіі па ахове працы Цiмонiна С. С.
Па выніках галасавання дэлегатаў справаздачнай канферэнцыі першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ "Прамсувязь" 26.01.2022 г. праца прафактыву за справаздачны перыяд прызнана здавальняючай.
У працы канферэнцыі прынялі ўдзел галоўны тэхнічны інспектар па працы Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі Кручкоў А. А. і намеснік дырэктара ААТ "Прамсувязь" Немчык В. А.