16 красавіка 2022 года на ААТ "Прамсувязь" праведзены рэспубліканскі суботнік

 

        Сёння, 16 красавіка 2022 года на ААТ "Прамсувязь" праведзены рэспубліканскі суботнік. Работнікі прадпрыемства прынялі актыўны ўдзел у значным мерапрыемстве і займаліся: уборкай унутры завадской і прылеглай тэрыторыі, пабелкай бардзюраў і дрэў, мыйкай вокнаў, добраўпарадкаваннем, навядзеннем парадку ў падраздзяленнях і выкананнем вытворчых заданняў на працоўных месцах.

Грашовыя сродкі, заробленыя 16 красавіка 2022 года будуць накіраваныя на спецыяльны разліковы рахунак Савецкага раёна г. Мінска.