Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

voinyinternational
        15 лютага ў Беларусі прайшоў Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Мы аддаём даніну павагі салдатам і афіцэрам, якім выпала ўдзельнічаць у баявых дзеяннях у Афганістане і іншых "гарачых" кропках свету, успамінаем землякоў, якія загінулі пры выкананні воінскага абавязку за межамі Айчыны, смуткуем з тымі, хто не дачакаўся з чужыны родных і блізкіх людзей.
10 гадоў савецкія салдаты, сярод якіх быў і наш калега, Раман Эдуардавіч Бербаш, удалечыні ад сваіх родных і блізкіх выконвалі свой абавязак, выяўляючы стойкасць, мужнасць і гераізм. Воіны-інтэрнацыяналісты-сапраўдныя героі і сыны зямлі беларускай з годнасцю прайшлі гэта выпрабаванне і па праве заслужылі бязмежную павагу!
Жадаем ветэранам, іх родным і блізкім здароўя, дабра, дабрабыту і мірнага неба над галавой!